Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актор Алег Басілашвілі: Падтрымліваю маіх беларускіх пабрацімаў


Алег Басілашвілі
Алег Басілашвілі

Народны артыст СССР Алег Басілашвілі выступіў з падтрымкай калектыву Купалаўскага тэатру.

«Падтрымліваю маіх беларускіх тэатральных пабрацімаў, а таксама мастацкага кіраўніка тэатру імя Янкі Купалы, рэжысэра Мікалая Пінігіна. Мы шмат працавалі зь ім на сцэне БДТ.

Бяз жаху немагчыма глядзець на зьдзекі ўладаў зь мірнага народу. У любога нармальнага чалавека сэрца абліваецца крывёй, гледзячы на пакуты людзей, якія адважыліся ажыцьцявіць сваё канстытуцыйнае права — выказаць сваю думку».

Басілашвілі ў 2008 годзе назваў акупацыяй увод расейскіх войскаў у Паўднёвую Асэтыю, а Міністэрства культуры Ўкраіны ўнесла актора ў «белы сьпіс» артыстаў, якія «падтрымліваюць тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны». Басілашвілі выступіў супраць анэксіі Крыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG