Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў да агульнанацыянальнага дыялёгу


Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, лідэр Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч заклікаў да агульнанацыянальнага дыялёгу для вырашэньня палітычнага крызісу ў краіне пасьля выбараў.

«Нашай краіне патрэбны агульнанацыянальны дыялёг у прававым полі пра будучыню краіны, — заявіў Гайдукевіч у прайм-тайм эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1». — Альтэрнатывы дыялёгу няма. Мы павінны яго весьці, і жаданьне павінна быць і ва ўладзе, і ў тых, хто мае альтэрнатыўны пункт гледжаньня», — дадаў Гайдукевіч, але падкрэсьліў, што дыялёг павінен быць «бязь зьнешніх пасярэднікаў».

Ён заклікаў чыноўнікаў «не хавацца», «прызнаваць свае памылкі» і, «безумоўна, даваць людзям адказы на тыя пытаньні, якія іх цікавяць».

Таксама дэпутат падкрэсьліў важнасьць расьсьледаваньня фактаў гвалту, якія турбуюць грамадзкасьць.

«Мы павінны зрабіць сур’ёзныя высновы з таго, што ў нас адбываецца і адбылося, разабрацца ў прычынах гэтага, разабрацца ў кожным факце, які турбуе людзей, пачынаючы ад гвалту, заканчваючы любым паведамленьнем пра нейкія парушэньні закону зь любога боку, па любой правакацыі», — сказаў Алег Гайдукевіч.

Алег Гайдукевіч зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты Беларусі, але да этапу рэгістрацыі кандыдатаў зьняўся на карысьць дзейнага прэзыдэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, стаўшы яго даверанай асобай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG