Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі б Пуцін заняў пазыцыю народу Беларусі, то быў бы нацыянальным героем», — Вераніка Цапкала


Вераніка Цапкала
Вераніка Цапкала

У інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» паплечніца Сьвятланы Ціханоўскай Вераніка Цапкала выказала спадзяваньне, што Ўладзімір Пуцін зьменіць сваю пазыцыю і адмовіцца ад падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.

«Я лічу, што спадар Пуцін Уладзімір Уладзіміравіч, ён чалавек даволі-такі адукаваны, ён чалавек інтэлігентны, ён бачыць усё на свае вочы, ён бачыць, што адбываецца ў Беларусі, які пратэставы рух у нас цяпер разгарнуўся. І мне здаецца, што калі б Уладзімір Уладзіміравіч заняў пазыцыю народу Беларусі — а пазыцыя народу Беларусі — гэта адыход Лукашэнкі ад улады, — то для нас Уладзімір Уладзіміравіч быў бы нацыянальным героем, таму што ён бы падтрымаў перш за ўсё волю большасьці грамадзян Беларусі».

Цапкала сказала, што спадзяецца, што Пуцін усё ж такі стане на бок беларускага народу.

«І, як я ўжо сказала, для нас у гэтым выпадку ён будзе нацыянальным героем, то бок чалавекам, які падтрымаў беларускі народ. Так, як расейцы падтрымлівалі беларускі народ падчас Другой сусьветнай вайны, так, як расейцы нам дапамагалі вызваляць тэрыторыю Беларусі. Для нас ён быў бы проста героем, які стаў на бок народу, а не на бок дыктатара».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG