Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ў парку, дзе выступаў Памідораў, дэмантавалі лаўкі


Аляксандр Памідораў. Архіўнае фота.
Аляксандр Памідораў. Архіўнае фота.

У менскім парку на Ангарскай, дзе ўчора выступаў Аляксандар Памідораў, сёньня раніцай разабралі ўсе лаўкі.

Калі ў супрацоўнікаў камунальных службы спыталі, навошта яны гэта робяць, тыя адказалі: «Загадалі».

Міліцыянты ў цывільным і ў балаклавах 19 верасьня разагналі канцэрт, а музыкаў Аляксандра Памідорава і Вячаслава Наважылава затрымалі і зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG