Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі разагналі пратэст каля стэлы. Людзі выйшлі ў розных раёнах Менску і ў іншых гарадах. Што адбываецца 23 верасьня

абноўлена

Раніцай 23 верасьня менчукі заўважылі незвычайную актыўнасьць каля менскага Палацу Незалежнасьці. Рух ад цырку ў бок Кастрычніцкай плошчы перакрыты.

13:26 23.9.2020

Акцыя студэнтаў Унівэрсытэту культуры ў Менску

13:28 23.9.2020

Былы паліттэхноляг Пуціна: Цяжка ўявіць больш наглядную дэманстрацыю няўпэўненасьці ўлады ў сабе

Расейскі паліттэхноляг Глеб Паўлоўскі мяркуе, што Лукашэнка прадэманстраваў беларускаму грамадзтву няўпэўненасьць у сабе ў якасьці кіраўніка дзяржавы. Такі крок Лукашэнкі ўскосным чынам захоўвае напружаную абстаноўку ў краіне, лічыць экспэрт.

«Гэтай сваёй дзіўнай інаўгурацыяй, фармат якой стаў нечаканым нават для яго прыхільнікаў, Лукашэнка паказаў, што ў краіне існуюць два цэнтры ўплыву — улада і пратэстоўцы, і што значная частка насельніцтва беларускай сталіцы не ўспрымае яго як прэзыдэнта. Напэўна, цяжка ўявіць сабе больш наглядную дэманстрацыю няўпэўненасьці ўлады ў самой сабе, чым таемная інаўгурацыя. Гэта супярэчыць самому характару падобнага роду цырымоніі», — сказаў Паўлоўскі ў сераду «Інтэрфаксу».

13:30 23.9.2020

Праваабаронца Гары Паганяйла: «Усё роўна яго чакае бясслаўны канец»

Праваабаронца і юрыст Гары Паганяйла назваў таемную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі «каранаваньнем баязьліўца».

  • «Інаўгурацыя доўжылася каля гадзіны і прайшла ў абстаноўцы строгай сакрэтнасьці, без абвесткі пра тое, што кіраўнік дзяржавы ўступае на пасаду. Гэта ўсё зьвязана з тым, што ён, як і раней, паводзіць сябе як паганы баязьлівец. Разумее, што нелегітымны, што выбары ня выйграў, што народ выказаўся супраць, і гэтая чарговая кадэнцыя на шосты тэрмін абсалютна незаконная. Таму, як усякую чорную справу, паспрабаваў гэта зрабіць ўпотай».
  • «Беларусы былі маральна гатовыя да таго, што ён правядзе інаўгурацыю такім чынам. Але я ня думаю, што ён тым самым замацуецца на пасадзе прэзыдэнта. Барацьба беларускага народу працягнецца і яго ўсё роўна чакае бясслаўны канец», — падсумаваў праваабаронца.
13:32 23.9.2020

У Менску пачалі перакрываць цэнтар Менску

Пра гэта паведамляюць шэраг СМІ. Тым часам на праспэкце Пераможцаў стыхіны пратэст.

14:15 23.9.2020

Галоўнага рэдактара «Нашай нівы» падазраваюць у крымінальнай справе

Як паведаміла яго жонка, Ягор Марціновіч мае статус падазраванага ў крымінальнай справе за «паклёп» і правядзе мінімум тры дні ў ізалятары.

14:16 23.9.2020

У Славаччыне Лукашэнку ня лічаць легітымным прэзыдэнтам


14:17 23.9.2020

У Крамлі заявілі, што дата інаўгурацыі Лукашэнкі — унутраная справа Беларусі, Пуцін у Менск не зьбіраецца

«Не лічу патрэбным нейкім чынам камэнтаваць, бо гэта абсалютна сувэрэннае ўнутранае рашэньне беларускага кіраўніцтва. Калі такое рашэньне прынятае, значыць, так палічылі мэтазгодным», — перадаюць словы Дзьмітрыя Пяскова, прэс-сакратара Пуціна

14:17 23.9.2020

Зяленскі пра палітычны крызіс у Беларусі: Эўропу чакаюць сотні тысяч уцекачоў

«Крызіс закранае ня толькі суседнія зь Беларусьсю краіны, — сказаў прэзыдэнт Украіны. — Падзеі там ужо маюць наступствы для Эўропы. Мы бачым, што ўзьнік найбольшы за ўсе гады незалежнасьці Беларусі палітычны крызіс. Гэта таксама зьвязана з эканамічнымі і сацыяльнымі крызісамі, якія насьпелі і маюць наступствы. Калі сцэнар будзе адмоўным, гэта будзе азначаць як мінімум сотні тысяч уцекачоў зь Беларусі ў эўрапейскія краіны»

14:19 23.9.2020

Пратэст студэнтаў БДУ

Чытачы Свабоды пішуць, што выйшлі студэнты мэхмату і хімфаку.

14:45 23.9.2020

Ціханоўская: «Сёньня Лукашэнка проста пайшоў на пэнсію»

Былая кандыдатка ў прэзыдэнта пракамэнтавала таемную інаўгурацыю Аляксандра Лукашэнкі. Адпаведную заяву яна Ціханоўская распаўсюдзіла праз Telegram-канал «Пул первой».

«Мы ўсе разумеем, што адбываецца. Гэтая спроба прызнаць сябе легітымным прывяла толькі да таго, што папярэднія паўнамоцтвы скончаныя, а новы мандат народ яму ня выдаў. Гэтая так званая інаўгурацыя, вядома, фарс. На самай справе, сёньня Лукашэнка проста пайшоў на пэнсію».

Паводле Ціханоўскай, загады Лукашэнкі сілавым структурам «больш не легітымныя і не павінны выконвацца».

«Я, Сьвятлана Ціханоўская, зьяўляюся адзіным лідэрам, які абраны беларускім народам. І наша задача цяпер — разам пабудаваць новую Беларусь», — заявіла былая кандыдатка ў прэзыдэнты.

14:47 23.9.2020

Нямеччына не прызнала Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі

Такую заяву афіцыйнага прадстаўніка нямецкага ўраду Штэфана Зайбэрта перадае Deutsche Welle.

15:06 23.9.2020

Паглядзіце, як у рэжыме сакрэтнасьці праходзіла інаўгурацыя Лукашэнкі. Шмат фота

15:10 23.9.2020

Расея перакінула ў Беларусь трэці батальён дэсантнікаў для адпрацоўкі «зьнішчэньня ўмоўных незаконных узброеных фармаваньняў»

Самалёты Іл-76 МД паветрана-касьмічных сіл Расеі перакінулі 23 верасьня ў Беларусі батальённа-тактычную групу Іванаўскага злучэньня ПДВ у рамках сумесных вучэньняў «Славянскае братэрства –​ 2020», паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны Расеі. Падчас актыўнай фазы вучэньняў расейскія і беларускія вайскоўцы адпрацоўваюць задачы ў дэсантаваньні з парашутам з самалётаў Іл-76 МД і па-штурмавому зь верталётаў для блякаваньня населенага пункту і зьнішчэньня ўмоўных незаконных узброеных фармаваньняў, гаворыцца ў паведамленьні ТАСС. Падрабязнасьці тут.

15:12 23.9.2020

Зьнялі арышт з рахункаў менскага офісу PandaDoc

Адвакат PandaDoc Антон Гашынскі атрымаў пастанову сьледчага пра зьняцьцё арышту з рахункаў менскага офісу кампаніі. Гэта значыць, што PandaDoc зможа выплаціць заробак каля 250 супрацоўнікам кампаніі, чаго раней не магла зрабіць праз блякаваньне рахункаў, піша Onliner са спасылкай на Гашынскага. Паводле заснавальніка кампаніі Мікіты Мікада, галоўным прыярытэтам цяпер стаіць вызваленьне арыштаваных супрацоўнікаў. Падрабязнасьці тут.

15:15 23.9.2020

Літва не прызнала Лукашэнку законным прэзыдэнтам. У МЗС Літвы назваў інаўгурацыю Лукашэнкі фарсам

«Які фарс, — цытуе БелаПАН допіс уіраўніка МЗС Літвы Лінаса Лінкявічуса ў Твітэры. — Падробленыя выбары. Падробленая інаўгурацыя. Былы прэзыдэнт Беларусі не становіцца менш былым. Ягоная нелегітымнасьць — гэта факт з усімі наступствамі, якія вынікаюць адсюль», — дадаў міністар.

Крыху пазьней з заявай выступіў і прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа. Літва не прызнае Аляксандра Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі, і арганізаваная ў Менску цырымонія інаўгурацыі гэтай сытуацыі ня зьменіць, заявіў Наўседа. Цалкам чытайце тут.

15:16 23.9.2020

Польскія навукоўцы выказалі салідарнасьць зь беларускімі студэнтамі і выкладчыкамі, якія цярпяць ад рэпрэсій

У Свабоду прыйшоў адкрыты ліст да беларускай акадэмічнай супольнасьці ад навуковай рады, дырэкцыі і супрацоўнікаў Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук.

«Зьвяртаемся, каб выказаць шчырую салідарнасьць са студэнтамі, прадстаўнікамі навуковых асяродкаў у Беларусі, якія пратэстуюць супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і зазнаюць брутальныя рэпрэсіі. З часоў Сярэднявечча ўнівэрсытэты зьяўляюцца супольнасьцямі настаўнікаў і вучняў, якіх яднае навуковы пошук праўды. Як і іншыя навуковыя інстытуты, яны павінны быць месцам крытычных дыскусій і свабоднага абмену думкамі, а таксама грамадзянскай адказнай працы дзеля грамадзтва і краю», — гаворыцца ў звароце. Далей чытайце тут.

15:18 23.9.2020

«Наступная інаўгурацыя пройдзе пад нікам». Што пішуць у сацыяльных сетках пра інаўгурацыю

У Палацы Незалежнасьці прайшла інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі. Упершыню ў гісторыю незалежнай Беларусі гэта адбылося таемна, ніхто не абвяшчаў даты, а сам працэс не трансьляваўся на БТ. Як на гэтую падзею адрэагавалі карыстальнікі сацыяльных сетак — у падборцы Свабоды. Чытайце па спасылцы.

15:19 23.9.2020

Галоўны рэдактар «Нашай нівы» ў ізалятары, яго падазраюць у паклёпе на намесьніка кіраўніка МУС

Галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча прызналі падазраваным паводле арт. 188 Крымінальнага кодэксу («Паклёп»). Наступныя трое сутак ён правядзе ў ізалятары, паведаміла жонка Марціновіча Адар'я Гуштын. Вінаватым у паклёпе можа пагражаць да трох гадоў пазбаўленьня волі, сказаў Свабодзе адвакат Марціновіча.

15:21 23.9.2020

Затрыманьні ў дзень таемнай інаўгурацыі. Абнаўляецца

Таемная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі суправаджалася затрыманьнямі актывістаў і журналістаў, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна»:

  • 23 верасьня каля Палацу незалежнасьці, дзе прайшла нечаканая інаўгурацыя Лукашэнкі, былі затрыманыя найменей два чалавекі. Адна зь іх — жыхарка Менска Тацяна Джавадава, якая трымала плякат з надпісам: «Саша, забяры працоўную!»
  • Там жа затрымалі журналіста ТАСС Арцёма Папова. Яго даставілі ў Цэнтральны РУУС Менска і адпусьцілі пасьля трох гадзін «праверкі».
  • У Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі галоўнага рэдактара сайту 6tv.by Дзьмітрыя Салаўёва. Прычына пакуль невядомая.
  • У Віцебску падчас відэаапытанкі жыхароў гораду затрымалі журналіста Віталя Скрыля і апэратара. Падышоў супрацоўнік аддзелу міліцыі Кастрычніцкага раёну і паведаміў, што Скрыля «шукаюць». Як аказалася, у дачыненьні журналіста распачатыя адразу тры адміністрацыйныя справы — за ўдзел у вулічных акцыях 6, 13 і 20 верасьня.
  • Віцебская міліцыя таксама шукае незалежных журналістаў Алену Сьцяпанаву і Вячаслава Лазарава. Якія абвінавачаньні ім выстаўленыя, не паведамляецца. Сьпіс дапаўняецца па спасылцы.
15:23 23.9.2020

Больш за 600 студэнтаў і выпускнікоў біяфаку БДУ падпісалі зварот да дзяржаўных органаў з патрабаваньнем новых выбараў

Супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі біялягічнага факультэту БДУ зьвярнуліся да дзяржаўных органаў Беларусі. Яны патрабуюць не дапускаць затрыманьняў і гвалту да мірных грамадзянаў, вызваліць палітвязьняў, адхіліць ад пасады Юрыя Караева, прызнаць вынікі выбараў несапраўднымі і правесьці новыя выбары пры новым складзе ЦВК. Зварот падпісалі 624 чалавекі.​ Чаго патрабуюць у звароце, чытайце па спасылцы.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG