Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў запатрабавала спыніць рэпрэсіі супраць кіраўніцтва Прэс-клюбу


Прэс-клюб, Менск
Прэс-клюб, Менск

Шэсьць чалавек, зьвязаных з Прэс-клюбам, зьмешчаныя пад варту. Арганізацыя заявіла, што працягвае працу. Затрыманых падтрымалі эўрапейскія партнэры.

23 сьнежня Эўрапейская фэдэрацыя журналістаў (EFJ) на сваім сайце запатрабавала неадкладна вызваліць заснавальніцу Прэс-клюбу Юлію Слуцкую і яе калегаў.

У заяве зьвяртаецца ўвага: у адказ на новыя санкцыі Эўразьвязу да асобаў, адказных за фальсыфікацыю выбараў і рэпрэсіі супраць уласнага народу, міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей публічна абвясьціў пра «контразахады» ў дачыненьні да арганізацый, якія падтрымліваюцца замежнымі амбасадамі.

«Гэтыя рэпрэсіі павінны быць неадкладна спыненыя, — заявіў прэзыдэнт EFJ Могенс Бліхер Б'ерэгард. — Мы патрабуем вызваленьня Юліі і ўсіх яе калегаў. Заклікаем Эўрапейскі Зьвяз, Раду Эўропы і АБСЭ рашуча адрэагаваць на новую хвалю рэпрэсій у Беларусі».

Тым часам «Прэс-клюб» заявіў, што застанецца «верным сваёй місіі» і працягне «падтрымліваць прафэсійную мэдыясупольнасьць, умацоўваць стандарты журналістыкі».

«Усе пяць гадоў Прэс-клюб дзейнічаў празрыста, адкрыта і законна. У 2020 годзе мы выступалі ў падтрымку тых мэдыя, якія адчуваюць ціск за сваю прафэсійную дзейнасьць. І мы працягнем працаваць».

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю паведаміў аб правядзеньні праверкі «па фактах парушэньняў падатковага заканадаўства Рэспублікі Беларусь». Ператрусы 22 сьнежня прайшлі ў офісе арганізацыі, а таксама ў кватэрах кіраўнікоў «Прэс-клюбу».

Заснавальніца арганізацыі Юлія Слуцкая, дырэктар Сяргей Альшэўскі​, праграмная дырэктарка Ала Шарко, дырэктар «Акадэміі Прэс-клюбу» Сяргей Якупаў, супрацоўнік Пётар Слуцкі цяпер у ІЧУ на Акрэсьціна.

Пад вартай апынулася і экс-журналістка Белтэлерадыёкампаніі Ксенія Луцкіна. Яна звольнілася з папярэдняга месца працы пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і ў супрацы з Акадэміяй «Прэс-клюбу» плянавала стварыць «альтэрнатыўную тэлевізію» на YouTube. Пасьля выбараў Луцкіна ўвайшла ў склад Каардынацыйнай рады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG