Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка прапануе Захаду прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным і стварыць трыбунал для расьсьледаваньня злачынстваў улады


Павал Латушка
Павал Латушка

Павал Латушка ў інтэрвію гішпанскаму інфармацыйнаму агенцтву EFE выказаў расчараваньне пазыцыяй Эўразьвязу ў дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі.

«Мы мусім разумець, што Лукашэнка, як любы дыктатар, хоча заставацца ва ўладзе да апошняга дня свайго жыцьця, — сказаў старшыня Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва. — Ён хворы на ўладу, і гэтая хвароба — асноўная праблема Беларусі. Беларусь ператвараецца ў вайсковую дыктатуру, але пратэсты не заціхаюць. Людзі рызыкуюць, нават нягледзячы на заявы ўлады пра гатоўнасьць выкарыстоўваць мабільныя брыгады арміі супраць пратэстоўцаў. Калі Лукашэнка гаворыць, што вораг унутры, гэта азначае толькі адно: у якасьці ворага ён бачыць беларускі народ. Мы адзіная краіна ў Эўропе, дзе працягвае існаваць КДБ, але нават пры гэтым людзі ўсё роўна выйдуць на вуліцу».

Латушка таксама сказаў, што чакае ад Эўрапейскага зьвязу больш рашучых дзеяньняў:

«Адным з магчымых рашэньняў, якія мы чакалі ад Брусэля, магло стаць стварэньне групы з эўрапейскіх палітыкаў высокага ўзроўню, якая магла б весьці перамовы ў Менску і Маскве. Але Эўразьвяз да гэтага часу гэтага не зрабіў».

Акрамя таго, Павал Латушка прапануе заходнім краінам прызнаць рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным і стварыць трыбунал для расьсьледаваньня злачынстваў улады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG