Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў дзяржаўнае сьвята на 17 верасьня


Узьяднаньне Беларусі ў 1939 годзе пад савецкай уладай. Каляж.
Узьяднаньне Беларусі ў 1939 годзе пад савецкай уладай. Каляж.

Паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі, у гэты дзень будуць адзначаць «дзень народнага адзінства».

Як піша ТГ-канал прэс-службы Лукашэнкі, выходным гэты дзень ня будзе.

17 верасьня 1939 году — пачатак паходу савецкай арміі на ўсходнія ваяводзтвы Польшчы, дзе жылі беларуская і ўкраінская нацыянальныя меншасьці. Перад гэтым 1 верасьня на Польшчу напала нацыстоўская Нямеччына. Паміж СССР і Нямеччынай у жніўні 1939 году была падпісаная дамова аб новых межах і сфэрах уплыву ва Ўсходняй Эўропе («пакт Молатава-Рыбэнтропа»).

Пасьля таго як Нямеччына і СССР разграмілі Польшчу, Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG