Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка налічыў 185 «дэструктыўных» няўрадавых арганізацыяў. 61 зь іх ужо зьліквідавалі


Візытоўкі адной з НДА, ілюстрацыйнае фота
Візытоўкі адной з НДА, ілюстрацыйнае фота

29 і 30 ліпеня суды разглядаюць пазовы Менгарвыканкаму аб ліквідацыі шэрагу арганізацыяў.

30 ліпеня Лукашэнка заявіў, што «пад выглядам дабрачыннасьці некамэрцыйныя арганізацыі адпрацоўваюць чужую палітычную замову». Ён сказаў, што розных недзяржаўных фондаў, прыватных установаў, праваабарончых арганізацый у Беларусі было паўтары тысячы.

«У выніку праведзеных мерапрыемстваў выдзелена 185 дэструктыўных структураў, якія нясуць патэнцыйную пагрозу нацыянальнай бясьпецы, у тым ліку прадстаўніцтва замежнай некамэрцыйнай арганізацыі, 71 рэспубліканскае і мясцовае грамадзкае аб’яднаньне, 113 установаў», — сказаў Лукашэнка на нарадзе з чыноўнікамі.

Зь сярэдзіны ліпеня ў Беларусі адбываецца масавая ліквідацыя недзяржаўных арганізацыяў. Геаграфія зьліквідаваных уладамі ўстановаў ахапіла практычна ўсю Беларусь. На гэты момант вядома пра 57 арганізацыяў, закрытых несудовым чынам, яшчэ 20 спрабуюць ліквідаваць у судах.

Пад пагрозай існаваньне дзясяткаў асьветніцкіх, праваабарончых, дабрачынных, спажывецкіх, дасьледчых і іншых арганізацыяў. Прадстаўнікоў установаў затрымліваюць, праводзяць у іх дома і ў офісах ператрусы, арыштоўваюць рахункі.

Тым часам суды разглядаюць пытаньні аб ліквідацыі:

  • інфармацыйна-асьветніцкага фонду «Сетка разьвіцьця бізнэсу»;
  • мясцовага фонду разьвіцьця «Новая эканамічная стратэгія»;
  • грамадзкіх абʼяднаньняў — «Зялёная эканоміка»;
  • «Дыярыуш»;
  • «Абарона правоў спажыўцоў «Садружнасьць».

На Берасьцейшчыне ўлады зьліквідавалі:

  • асьветніцкую сацыяльна-інфармацыйную ўстанову «Роўнасьць і справядлівасьць»
  • культурна-асветніцкую ўстанову «Берасьцейскі Аазіс»
  • культурна-асветніцкую ўстанову «Эўрапейская Брама»
  • інфармацыйна-кансалтынгавую ўстанову «Агенцтва Пропус».

Пракуратура заявіла, што ў іх нібыта «рыхтаваліся і рэалізоўваліся масавыя беспарадкі і экстрэмісцкія праявы ў дачыненьні да Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG