Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут імя Гётэ спыніў працу ў Беларусі на патрабаваньне афіцыйнага Менску


Амбасадарка Аўстрыі ў Менску Аляізія Вёргетэр і дырэктар Інстытуту Гётэ ў Беларусі Якаб Рачэк. 2019 год
Амбасадарка Аўстрыі ў Менску Аляізія Вёргетэр і дырэктар Інстытуту Гётэ ў Беларусі Якаб Рачэк. 2019 год

Раней беларускае МЗС перадало такое патрабаваньне амбасадзе Нямеччыны ў Менску.

«На патрабаваньне беларускага Міністэрства замежных справаў Гётэ-Інстытут прыпыніў сваю дзейнасьць у Беларусі з 30 ліпеня 2021 г. Мы шкадуем аб такім патрабаваньні беларускага кіраўніцтва», — паведамляецца на сайце нямецкай арганізацыі.

«Разам мы зрабілі неймавернае»

«У апошнія дні і тыдні мы займаліся спыненьнем нашых праектаў, нашых прапановаў у сфэры мовы і адукацыі, а таксама працы бібліятэкі. Гэта вельмі цяжка, бо за 27 гадоў мы пабудавалі ў гэтых сфэрах адмысловую і эфэктыўную сетку. Мы суправаджалі цэлыя пакаленьні ў вывучэньні нямецкай мовы і гэтым адкрывалі для іх новыя прафэсійныя і асабістыя шанцы. Разам з многімі дзеячамі культуры мы напаўнялі жыцьцём культурны дыялёг паміж нашымі краінамі. І мы стварылі ў цэнтры Менску месца, дзе можна было разам вучыцца, чытаць, размаўляць і сьвяткаваць, — заявіў дырэктар інстытуту Якаб Рачэк. — Разам мы зрабілі неймавернае і даказалі, што культура і адукацыя працуюць нават у цяжкіх умовах...».

Рачэк выказаў ад імя каманды Гётэ падзяку за словы салідарнасьці і падтрымкі арганізацыі ад многіх людзей зь Беларусі.

«Гэты рэзананс робіць нас тым, чым мы заўсёды хацелі быць: прасторай, якая ствараецца сродкамі мовы і культуры. Прастора шчасьлівых сустрэч людзей, якая адкрываецца менавіта тады, калі зацішша здаецца непазьбежным. І якая, мо менавіта таму, яшчэ больш дзейсная. Бо пакуль ёсьць людзі з духоўным стаўленьнем да сумеснага існаваньня, існуе культура і тым самым аснова для нашай працы».

  • Інстытут імя Гётэ дзейнічаў у Менску 27 гадоў. Арганізацыя названая ў гонар выбітнага нямецкага паэта Ёгана Вольфганга фон Гётэ.
  • Мэтай Інстытуту імя Гётэ ёсьць папулярызацыя нямецкай мовы за мяжой і спрыяньне міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву.
  • Адной з асноўных задачаў было навучаньне нямецкай мове ў якасьці замежнай.
  • Дзякуючы ўстанове працавалі курсы нямецкай мовы і ладзіліся культурныя выставы, а таксама выходзілі пераклады на беларускую мову клясыкі нямецкамоўнай літаатуры.
  • Улады Беларусі загадалі таксама спыніць працу ў краіне Нямецкай службы акадэмічных абменаў (DAAD).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG