Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у ВКЛ скасавалі афіцыйны статус старабеларускай мовы. Год таму — жаночы гранд-марш


Статут ВКЛ 1588 г.
Статут ВКЛ 1588 г.

Падзеі 29 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

28 жніўня 1696 году пастановай канфэдэрацыйнага сойму мовамі дзяржаўнага справаводзтва ў ВКЛ замест старабеларускай былі зацьверджаныя польская і лацінская мовы.

Год таму ў гэты дзень

Жаночая акцыя ў Менску 29 жніўня 2020
Жаночая акцыя ў Менску 29 жніўня 2020
  • У цэнтры Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці. Паводле розных ацэнак, у шэсьці зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па праспэкце Незалежнасьці і іншых цэнтральных вуліцах Менску ўзялі ўдзел да 10 тысяч жанчын.
  • Расея прызнала легітымнасьць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін, нагадаўшы, што павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перамогай.
  • Улады Беларусі пазбавілі акрэдытацыі чатырох карэспандэнтаў Беларускай службы Радыё Свабода. Рашэньнем МЗС Беларусі карэспандэнты Беларускай службы Радыё Свабода Алесь Дашчынскі, Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Грыдзін і Аляксандра Дынько пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС для журналістаў замежных СМІ, якая дазваляе ім працаваць на тэрыторыі Беларусі.
  • Сьвятлана Ціханоўская з прычыны адмовы ў акрэдытацыі замежным журналістам назвала рэжым Лукашэнкі «маральным банкрутам».
  • Кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава выступіла з чарговым відэазваротам да сілавых структураў Беларусі.


Таксама ў гэты дзень

1991 — Вярхоўны Савет Азэрбайджану прыняў дэклярацыю «Аб узнаўленьні дзяржаўнай незалежнасьці Азэрбайджанскай Рэспублікі».

1992 — адкрылася для наведнікаў філія Літаратурнага музэю Янкі Купалы ў Акопах.

2008 — Грузія разарвала дыпляматычныя адносіны з Расеяй.

У гэты дзень нарадзіліся

1756 Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філёзаф, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1890Вiльгельм Кнорын, савецкі грамадзка-палітычны дзяяч, першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі ў 1927-1928 гадах.

1915 Інгрыд Бэргман, швэдзкая акторка.

У памяці

1721Міхал Антоні Радзівіл, палітык ВКЛ, лідскі стараста.

2014Канстанцін Шаранговіч, беларускі мастак-графік, пэдагог.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG