Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З новага году на запыт сілавікоў змогуць праверыць даходы беларусаў за апошнія 10 гадоў


Ад 2022 году Падатковы кодэкс плянуюць дапоўніць артыкулам «Камэральная праверка адпаведнасьці расходаў даходам фiзычнай асобы» (арт. 73-1).

На папярэднім этапе праверкі інспэктары будуць вызначаць, ці існуе перавышэньне расходаў над даходамі, паведамляе дэталі законапраекту «Наша Ніва».

Да наступнага этапу пяройдуць, калі сума перавышэньня складае 500 і больш базавых велічыняў (цяпер ад 14,5 тысяч рублёў). Тады падаткавікі запатрабуюць патлумачыць крыніцы прыбыткаў. Калі ў тлумачэньнях будуць сумы, атрыманыя раней за 10 гадоў, праверка можа закрануць больш працяглы пэрыяд.

У выпадку праверкі на запыт сілавікоў супастаўляць даходы і расходы будуць незалежна ад сумы. Іншымі словамі, чалавек адразу вымушаны даваць тлумачэньні аб крыніцах даходаў. Падатковая дае 30 дзён, каб сабраць усе дакумэнты.

Калі інспэктары высьветляць, што даход атрыманы ў выніку фармальнай угоды, мэта якой толькі сыход ад сплаты падаткаў, з такіх даходаў давядзецца сплаціць падатак.

Ад наступнага году з сумаў перавышэньня расходаў над даходамі плянуецца стаўка падаходнага падатку 20%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG