Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захоплены расейскімі вайскоўцамі мэр Мелітопалю вызвалены, мэр Скадоўску таксама заявіў пра сваё вызваленьне


Мэр Скадоўску Аляксандар Якаўлеў
Мэр Скадоўску Аляксандар Якаўлеў

Захоплены раней расейскімі вайскоўцамі мэр Мелітопалю вызвалены, мэр Скадоўску запісаў відэазварот пра сваё вызваленьне.

Мэр Мелітопалю Іван Фёдараў вызвалены і цяпер гутарыць з Уладзімірам Зяленскім, расказаў у Тэлеграме кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.

Таксама пра сваё вызваленьне расказаў мэр Скадоўску Аляксандар Якаўлеў. Ён заявіў у відэазвароце, што расейскія вайскоўцы «таксама паабяцалі адпусьціць астатніх людзей, зь якімі цяпер размаўляюць».

Ён паабяцаў прадставіць дадатковую інфармацыю пазьней.

Пакой, у якім запісваўся відэазварот, аналягічны таму, у якім Якаўлеў здымаў папярэднія звароты, але на апошнім відэа заўважна, што герба Ўкраіны, які бачылі раней, ужо няма, адзначае ўкраінская служба Радыё Свабода. На дадзены момант невядома, ці запісаў мэр Скадоўску зварот добраахвотна, ці пад ціскам.

  • Раніцай 16 сакавіка стала вядома, што ў горадзе Скадоўск Херсонскай вобласьці расейскія вайскоўцы выкралі мэра гораду Аляксандра Якаўлева і яго намесьніка Юрыя Палюха. Пасьля гэтага мясцовыя жыхары сабраліся на мітынг каля гарсавету, патрабуючы вярнуць службоўцаў да працы.
  • Раней расейцы выкралі ня менш як двух мэраў гарадоў Запароскай вобласьці — у Днепрарудным і ў Мелітопалі. Таксама сярод затрыманых грамадзкія актывісты, арганізатары антырасейскіх пратэстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG