Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік NATO: Альянс падвойвае баявыя групы на ўсходнім флянгу


Енс Столтэнберг
Енс Столтэнберг

NATO падвойвае свае баявыя групы на ўсходнім флянгу альянсу ў адказ на працяг вайны Расеі ва Украіне, заявіў генэральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг.

Сваю заяву Столтэнберг зрабіў за дзень да пачатку саміту NATO ў Брусэлі, дзе прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустрэнецца зь эўрапейскімі саюзьнікамі.

Як паведамляе New York Times, Столтэнберг таксама спыніўся на тым, якія наступствы можа мець для NATO патэнцыйнае выкарыстаньне Расеяй любой хімічнай або біялягічнай зброі ва Ўкраіне, заявіўшы, што такое выкарыстаньне «фундамэнтальна зьменіць характар канфлікту».

Столтэнберг выказаў папярэджаньне Пэкіну не аказваць матэрыяльную падтрымку Маскве.

Адносна ўзмацненьня прысутнасьці NATO ва Ўсходняй Эўропе, Столтэнберг сказаў, што «першы крок — гэта разгортваньне чатырох новых баявых групаў NATO ў Баўгарыі, Вугоршчыне, Румыніі і Славаччыне разам з нашымі існуючымі сіламі ў краінах Балтыі і Польшчы».

Ён сказаў, што ўсходнія межы альянсу будуць умацаваныя падразьдзяленьнямі батальённага памеру, якія звычайна маюць некалькі сотняў вайскоўцаў. «Гэта азначае, што ў нас будзе восем шматнацыянальных баявых групаў NATO па ўсім усходнім флянгу, ад Балтыйскага да Чорнага мора», — дадаў генэральны сакратар NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG