Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Белгарадзе загарэлася нафтабаза, расейцы абвінавацілі Ўкраіну ў авіянападзе, украінскі бок гэта адпрэчыў

абноўлена

Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў, 23 сакавіка 2018 году
Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў, 23 сакавіка 2018 году

Ёсьць пацярпелыя, жыхароў некаторых вуліц вырашылі расьсяліць.

Пажар адбыўся на нафтабазе ў Белгарадзе. Пра гэта ў пятніцу паведаміў губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў у сваім Telegram-канале.

«Адбыўся пажар на нафтабазе ў горадзе Белгарадзе. Усе надзвычайныя службы выехалі на месца. Прымаюцца захады для яго ліквідацыі», — сказаў ён.

На відэа трапіла атака на нафтабазу двух гелікоптэраў. Губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ўдар па ёй нанесьлі два ўкраінскія верталёты, якія прыляцелі на малой вышыні (Белгарад за некалькі дзясяткаў кілямэтраў ад украінскай мяжы).

«Пажар на нафтабазе адбыўся з прычыны авіяўдару з двух верталётаў Узброеных сіл Украіны, якія зайшлі на тэрыторыю Расеі на нізкай вышыні», — сказаў Гладкоў.

Ніякіх відэа ці дадатковых тлумачэньняў, як гелікоптэры перасеклі мяжу, няма.

Увечары 1 красавіка сакратар украінскай Рады нацыянальнай бясьпекі Аляксей Данілаў заявіў, што Ўкраіна ня мае дачыненьня да пажару на нафтабазе ў Белгарадзе.

Удзень 1 красавіка Вячаслаў Гладкоў паведаміў у сваім Telegram-канале, што два чалавекі пацярпелі.

«Пачынаем расьсяляць жыхароў вуліц Паштовай, Макаранкі і Канстанціна Заслонава ў больш бясьпечнае месца», — напісаў губэрнатар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG