Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На цяжарную Насту Дашкевіч завялі крымінальную справу за «масавыя беспарадкі». Яе мужа Зьмітра арыштавалі раней


Наста Дашкевіч зь дзецьмі
Наста Дашкевіч зь дзецьмі

Пра гэта напісала ў сваім Фэйсбуку сама Наста Дашкевіч:

«Калісьці я давала Зьмітру клятву, што буду зь ім і ў горы, і ў радасьці. Канечне, я ня думала ў гэты момант, што пад гэтымі словамі будзе ў тым ліку адно судовае паседжаньне, дзе нас будуць разам судзіць. Але так сталася.

Сёньня мяне выклікалі ў СК, дзе зрабілі падазраванай у «народным» 342 ч. 1.

Сытуацыя, канечне, дзікая... Няхай Госпад трымае і абараняе ўсю нашу сям'ю і шматпакутную Беларусь».

Фармулёўка гэтага артыкула наступная: «Арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і спалучаныя зь відавочным непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады або пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяньнях пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства».

Раней такое абвінавачаньне прад'явілі мужу Насты Зьмітру Дашкевічу. Абаім можа пагражаць ад 2 да 5 гадоў зьняволеньня.

Раней Дашкевіч узначальваў незарэгістраваную ў Беларусі апазыцыйную арганізацыю «Малады Фронт». Разам зь іншымі актывістамі абараняў ад забудовы тэрыторыю вакол месца масавага пахаваньня ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам. Двойчы адбываў палітычна матываванае крымінальнае пакараньне.

У Насты і Зьмітра трое дзяцей, чакаюць чацьвёртага.

Зьміцер Дашкевіч і Наста Дашкевіч зь дзецьмі
Зьміцер Дашкевіч і Наста Дашкевіч зь дзецьмі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG