Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі палку Каліноўскага сустрэліся з мэрам Кіева


Прадстаўнікі палку Каліноўскага падчас сустрэчы з мэрам Кіева Віталём Клічком
Прадстаўнікі палку Каліноўскага падчас сустрэчы з мэрам Кіева Віталём Клічком

4 лістапада ў Кіеве прайшла сустрэча прадстаўнікоў палку Каліноўскага з кіраўніком украінскай сталіцы Віталём Клічком.

Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал палку.

Гарадзкі галава Кіева падзякаваў беларусам за ўдзел у абароне Кіева ў лютым-сакавіку 2022 году. Нагадаем, што камандзір палку Дзяніс Кіт падчас абароны Кіева атрымаў раненьне, а беларускі добраахвотнік «Літвін» у тым баі загінуў. На сустрэчы таксама прысутнічаў народны дэпутат Ігар Гузь.

Падчас размовы добраахвотнікі расказалі пра палітычную сытуацыю ў Беларусі і асабліва падкрэсьлілі, што абсалютная большасьць беларусаў падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе і катэгарычна нэгатыўна ставяцца да выкарыстаньня тэрыторыі іх краіны для агрэсіі супраць украінскага народу. Таксама былі абмеркаваныя пытаньні дапамогі палку Каліноўскага з боку кіеўскай гарадзкой адміністрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG