Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Алеся Чаркашына


Алесь Чаркашын
Алесь Чаркашын

Падзеі 27 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня

27 верасьня 1982 — нарадзіўся Алесь Чаркашын, беларускі добраахвотнік ва Ўкраіне, Народны Герой Украіны (пасьмяротна).

Гэты дзень у гісторыі

1480 — заснаваная гішпанская інквізыцыя.

Пакараньне сьмерцю паводле прысуду інквізыцыі
Пакараньне сьмерцю паводле прысуду інквізыцыі

1605 — перамога войска гетмана польнага літоўскага Яна Караля Хадкевіча над швэдамі пад Кірхгольмам

1821 — Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі.

1920 — войскі Станіслава Булак-Балаховіча занялі Пінск.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1941 — Сырыя абвясьціла сябе незалежнай дзяржавай.

1942 — нацысты зьнішчылі гета ў Янаве Палескім.

2020 — пачаўся збройны канфлікт паміж Армэніяй і Азэрбайджанам за Нагорны Карабах.

У гэты дзень нарадзіліся

1533Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі.

Стэфан Баторы
Стэфан Баторы

1871 Грацыя Дэледа, італьянская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1926 год.

1882 Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст, першы дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

Міхаіл Кахановіч
Міхаіл Кахановіч

1892 Сяргей Баран, грамадзкі і культурны дзеяч, пэдагог; заснавальнік Горадзенскай беларускай гімназіі, пасол польскага Сэйму ў 1922–1927 гадох. У 1933 годзе быў арыштаваны НКВД і памёр у ГУЛАГу.

1903 Вера Харужая, дзяячка вызвольнага руху ў Заходняй Беларусі, адзін з арганізатараў антынацысцкага падпольля ў Віцебску, публіцыстка.

Вера Харужая
Вера Харужая

1909 — Лукаш Калюга, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсій.

Лукаш Калюга
Лукаш Калюга

У памяці

1551 Ян Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

1612Пётр Скарга, езуіцкі прапаведнік, першы рэктар Віленскай Акадэміі і ўнівэрсытэту.

1917Эдгар Дэга, францускі мастак.

Эдгар Дэга, «Сцэна з балету» (1879)
Эдгар Дэга, «Сцэна з балету» (1879)

1958 Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG