Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпявачка Palina творча пераасэнсавала верш Мойшэ Кульбака. Як гэта гучыць


Новую песьню сьпявачкі Palina на верш Кульбака прэзэнтавалі ў рамках беларуска-габрэйскага фэсту.

Цэнтар беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны распачаў новы музычны праект-калябарацыю з выканаўцамі, якія будуць дасьледаваць беларуска-габрэйскую паэзію праз сваю творчасьць з выкарыстаньнем сучасных музычных тэхналёгій.

Распачало праект артыстычнае выкананьне верша Мойшэ Кульбака «Культура» 1917 года папулярнай беларускай сьпявачкай і аўтаркай песень Pаlina.

Мойшэ Кульбак — выдатны габрэйскі паэт міжваеннага часу, старшыня сусьветнага габрэйскага ПЭН-клюбу. Напрыканцы 1920-х ён вярнуўся зь Вільні ў Менск, ашуканы савецкай прапагандай, і быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 года разам з сотняй беларускіх і яўрэйскіх вучоных, паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў.

Верш "Культура" прысьвечаны тэхналягічнай рэвалюцыі пачатку ХХ стагодзьдзя.

«Мойшэ Кульбак стварыў цікавы мэтафарычны тэкст пра дасягненьні прагрэсу, якія ён верагодна нават ня бачыў сваімі вачыма, — кажа Palina. — Мне падаецца сучасным і своечасовым паразважаць аб гэтым. Гэты музычны экспэрымэнт — магчымасьць адкрыць дыялёг з аўтарам праз стагодзьдзі і ўзьняць пытаньне ўзаемаадносін чалавецтва і яго дасягненьняў. Цягнік цяпер як стары добры пёс, але з якімі пачварамі мы сутыкнемся заўтра? Як падрыхтавацца да будучыні? Чыя гэта будзе песьня? Штучны інтэлект спросьціць чалавечае жыцьцё ці адменіць чалавека, ці паўстаньне робататэхніка і як глыбока дойдзе чалавечая адзінота — пытаньні адкрытыя».

Вершаваны пераклад зрабіў Андрэй Хадановіч, пераклад з ідышу — Сяргей Шупы.

  • Palina — Беларуская выканаўца, аўтар песень. Ляўрэат прэміі Ultra-Music Awards у намінацыі «Адкрыццё года» — 2012.
  • Цэнтар беларуска-габрэйскай культурнай спадчыны — некамэрцыйная ўстанова, якая мае на мэце, як тлумачыцца на яе сайце, «павышаць дасведчанасьць аб багатай беларуска-габрэйскай культурнай спадчыне, спрыяць больш поўнаму і аб’ектыўнаму прадстаўленьню габрэйскай спадчыны Беларусі ў нацыянальным і сусьветным кантэксьце».
  • Павышаць дасведчанасць аб багатай беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыне, садзейнічаць больш поўнаму і абʼектыўнаму прадстаўленню яўрэйскай спадчыны Беларусі ў нацыянальным і сусветным кантэксце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG