Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі памёр грузінскі і францускі кінарэжысэр Отар Іясэліяні


Отар Іясэліяні
Отар Іясэліяні

У Францыі памёр грузінскі і францускі кінарэжысэр Отар Іясэліяні. Яму было 89 гадоў.

Отар Іясэліяні нарадзіўся ў Тбілісі ў 1934 годзе. Вучыўся ў Маскве, кіно пачаў здымаць у 1960-я гады. Ужо першы яго поўнаметражны фільм «Лістапад» атрымаў прыз на фэстывалі ў Канах.

Сярод найбольш вядомых фільмаў Іясэліяні — зьнятыя яшчэ ў СССР «Жыў пеўчы дрозд» і «Пастараль», а таксама зьнятыя ў Францыі «Фаварыты месяца», «Паляваньне на матылькоў» і «Бывай, дом родны» («Праўда ў віне»).

У Францыі рэжысэр жыў і працаваў ад пачатку 1980-х гадоў. Ён здымаў таксама дакумэнтальныя фільмы, у прыватнасьці «Грузія адна» (1994). Рэжысэр быў прызёрам шэрагу кінафестываляў, уладальнік «Срэбнага мядзьведзя» Бэрлінскага кінафэстывалю за найлепшую рэжысуру. У 2019 годзе быў удастоены расейскай прэміі «Ніка» у намінацыі «Гонар і годнасьць».

«Яны былі не антысавецкія, яны былі асавецкія, то бок у іх як бы і няма савецкай улады. Але менавіта ігнараваньне часовага моманту прысутнасьці савецкай улады ў нашых розумах і душах у той час азначала, што існуе канфлікт паміж тым, пра што я расказваю і што я паказваю, і кожны глядач ведае выдатна, што насамрэч адбываецца вакол, таму гэта непазьбежна прыводзіць да прадказаньня, што ўсё разбурана, што чалавек страціў усялякую сувязь з прыродай і з навакольным сьветам, з сабе падобнымі, страціў, скажам так, хрысьціянскія. крытэрыі пры выкананні акта свайго жыцьця», — казаў Іясэліяні аб сваіх зьнятых у СССР фільмах у інтэрвію расейскай службе Радыё Свабода.

Рэжысэр нярэдка выступаў з крытыкай расейскіх уладаў, у прыватнасьці ў сувязі з войнамі ў Чачні і супраць Грузіі ў 2008 годзе. Паводле ацэнкі рэжысэра, у вайне з Грузіяй расейскія салдаты праявілі сябе як «марадэры і гвалтаўнікі». У 2022 годзе рэжысэр рэзка асудзіў расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, назваўшы, у прыватнасьці, Уладзіміра Пуціна «забойцам» і параўнаўшы яго з Гітлерам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG