Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісмаіл Александровіч: “Выйсьце ў тым, каб знайсьці ўзаемаразуменьне”


Радыё Свабода Адзін са старэйшых дзеячаў Аб’яднаньня беларускіх мусульман Ісмаіл Александровіч перакананы, што няма ніякага канфлікту цывілізацый, што людзі знойдуць паразуменьне.

(Александровіч: ) “Хочуць нас ілбамі стутыкнуць, але гэтага не павінна быць і ня будзе, я лічу, што розум пераможа… Цяпер вельмі абвастрылася гэтая барацьба, і людзі ўспрымаюць яе таксама вельмі востра. Добра, што пачалі шукаць узаемаразуменьне паміж рэлігіямі, цывілізацыямі, праводзяцца сустрэчы, як у Казані і Маскве… Тое, што пасьля 11 верасьня такое абвастрэньне, то гэта апраўдана, таму што людзі нявінныя гінуць, тысячамі. І выйсьце толькі ў тым, каб знайсьці згоду паміж людзьмі, нацыямі, рэлігіямі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG