Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаргінец: у нас забясьпечаныя галоўныя правы чалавека


Як ацэньваюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі прадстаўнікі афіцыйных структураў?


Сябра Савету рэспублікі Мікалай Чаргінец заявіў, што “ўзровень абароны правоў чалавека ў Беларусі ня меншы, чым у іншай дэмакратычнай краіне”:

“Пры ўсіх выдатках, у сувязі з розным разуменьнем і падыходам да разуменьня правоў чалавека, у нас забясьпечваюцца галоўныя правы чалавека. Гэта права на працу, на адукацыю, на жыльлё. Гэта пацьверджана законам і выкананьнем законаў у дзяржаве.
У любой краіне ёсьць апазыцыя, якая па-свойму трактуе правы чалавека, сувымяраючы іх са сваім жаданьнем — якія б яны хацелі мець правы, каб не лічыцца з законам.


Я зараз не бяруся спрачацца, наколькі лепшае становішча з правамі чалавека ў Беларусі, чым у іншых дзяржавах, у тым ліку эўрапейскіх. Я выступаю супраць таго, калі разглядаюць становішча з правамі чалавека з пункту гледжаньня нашай апазыцыі. У любой краіне ёсьць апазыцыя, якая па-свойму трактуе правы чалавека, сувымяраючы іх са сваім жаданьнем — якія б яны хацелі мець правы, каб не лічыцца з законам. Ну, а ў астатнім я ня бачу нейкіх вялікіх праблемаў у нас у краіне”.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч сказаў, што ў Беларусі, як і ў любой іншай краіне, ёсьць недахопы:

“Калі казаць стратэгічна, сёньня ўсё ж ёсьць устойлівая тэндэнцыя з разьвіцьцём у бок нейкіх станоўчых эфэктаў. І няхай нейкая група ці працэнт насельніцтва лічыць неяк ня так і мае падтрымку ў міжнародных інстытутах, гэта нармальна. Ня можа разьвівацца грамадзянская супольнасьць, калі ад пачатку ніякіх праблемаў ня будзе. Трэба заўсёды глядзець, ці ёсьць нейкі рух, адрозьненьне ад пяцігадовай даўніны і сёньняшняга дня. Ёсьць пэўныя тэндэнцыі, спробы стварыць грамадзянскую супольнасьць для бальшыні. Праблемы ёсьць, але і ёсьць рух”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG