Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь купіла ў Расеі 6 верталётаў і ЗРК, чакае 12 самалётаў і прадае ў разы больш


Мі-8МТВ-5
Мі-8МТВ-5

Камандуючы ВПС і СПА Беларусі Ігар Голуб заявіў, што Беларусь атрымала ад Расеі ў 2017 годзе шэсьць верталётаў Мі-8МТВ-5 і батарэю зэнітна-ракетнага комплексу Тор-М2, а таксама заключыла кантракт на пастаўку ў 2018–2020 гадах 12 самалётаў Су-30СМ і некалькіх радыёлякацыйных станцыяў «Противник-ГЕ», перадае «Интерфакс».

Паводле Голуба, гэта робіцца ў межах вайскова-тэхнічнай супрацы дзеля нарошчваньня адзінай рэгіянальнай групоўкі з Расеяй. Голуб таксама нагадаў, што ў канцы жніўня праводзіліся вучэньні беларускіх паветраных і супрацьпаветраных войскаў – у тым ліку з удзелам сілаў і сродкаў ваенна-касьмічных войскаў Расеі – дзеля адпрацоўкі ўжываньня адзінай сыстэмы паветранай абароны Беларусі і Расеі. Беларускія ВПС і СПА таксама возьмуць удзел у вучэньнях «Захад-2017».

Тым часам Беларусь актыўна прадае былую ў карыстаньні зброю: за 2012–2016 гады краіну назвалі 18-м найбуйнейшым экспартэрам асноўных відаў зброі. З 1991 году, паводле зьвестак SIPRI, Беларусь гандлявала толькі былой ва ўжываньні альбо «верагодна былой ва ўжываньні» зброяй, найбольш прадавалі Анголе, Азэрбайджану, Вугоршчыне, Емэну, Марока, Пакістану, Пэру, Судану і Сырыі.

Войска Беларусі мацнейшае за Фінляндыю і Ірак, слабейшае за Нідэрлянды і Чэхію, — Global Firepower

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG