Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч заклікаў ушанаваць памяць расстраляных у «чорную ноч» пад будынкам КДБ


Лідэр «Беларускага нацыянальнага кангрэсу» Мікола Статкевіч заклікаў зладзіць традыцыйны «ланцуг памяці» пад будынкам КДБ ў Менску ўвечары 29 кастрычніка.

Ён заклікае абысьціся «без сьцягоў і лёзунгаў», бо расстраляныя ноччу 29 кастрычніка 1937 году «хадзілі пад рознымі сьцягамі, натхняліся рознымі лёзунгамі». Мікола Статкевіч просіць узяць толькі сьвечкі і зьнічкі, каб ушанаваць памяць забітых «каля месца іх забойства».

Таксама 29 кастрычніка ў Менску пройдзе канцэртная прэзэнтацыя праекту «(Не)расстраляная паэзія» , у якім сучасныя музыкі выконваюць песьні на вершы забітых у «чорную ноч», а ў Курапатах пад Менскам «Малады Фронт» плянуе «Ноч паэтаў» зь літаратурнымі чытаньнямі.

За адну ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году НКВД беспадстаўна расстраляла больш як сотню беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, у іх ліку Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Мойша Кульбак, Алесь Дудар, Ізі Харык , Анатоль Вольны, Міхась Чарот, Юлі Таўбін, Платон Галавач, Янка Нёманскі і многія іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG