Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат» можа атрымаць на 2018 год амаль 5 млн эўраў фінансаваньня з польскага бюджэту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Урад Польшчы мае выдзяліць 20 млн злотых (каля 4,745 млн эўраў) на фінансаваньне дзейнасьці тэлеканалу «Белсат» — такі пункт павінен зьявіцца ў дзяржаўным бюджэце краіны, піша польскі Presserwis.

Паводле выданьня, такую папраўку прапанаваў адзін з дэпутатаў кіроўнай партыі «Права і справядлівасьць» і яе падтрымлівае лідэр партыі Ярослаў Качыньскі, таму папраўка напэўна будзе прынятая — «няма пра што турбавацца», сьцьвярджае Presserwis.

Сход бюджэтнай камісіі (і разгляд папраўкі пра «Белсат» у тым ліку) меў адбыцца 1 сьнежня. Як сказаў «Нашай Ніве» прадстаўнік «Белсату» Аляксей Мінчонак, галасаваньня ў парлямэнце за папраўку пакуль не было, але ён «спадзяецца на добры вынік».

«Белсату» для функцыянаваньня патрэбна 27–28 млн злотых на год. Да 2016 году 16–20 млн злотых давала Міністэрства замежных справаў Польшчы, яшчэ частка грошай паступала зь іншых крыніцаў. Але ў сьнежні 2016 году МЗС Прольшчы значна скараціла фінансаваньне «Белсату» — кіраўнік Польскай тэлевізіі казаў, што канал можа быць закрыты, калі МЗС не адновіць супрацу і фінансаваньне. Кіраўніца «Белсату» ў лістападзе 2017 году казала, што «існуе палітычная воля ўтрымаць „Белсат“» і што «Міністэрства фінансаў працуе, як гэта забясьпечыць фінансава».

«Белсат» адмовіліся ўключыць у кабэльную сетку, бо на БТ «ёсьць шырокі сьпіс беларускамоўных перадачаў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG