Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярэднія заробкі беларусаў за красавік: ў 4 разы меней за Польшчу, крыху больш, чым у ваюючай Ўкраіне


777 рублёў (альбо амаль 400 даляраў ЗША) склаў сярэдні заробак беларусаў у красавіку 2017 года, паводле зьвестак Белстату. А як зараблялі ў той жа месяц у суседніх з Беларусьсю краінах? Як паказвае дасьледаваньне, праведзенае Tut.by, меней за сярэдні беларускі заробак маюць толькі грамадзяне Ўкраіны.

У пераліку на беларускія рублі там у сярэднім як у Беларусі зараблялі жыхары Кіева, а па краіне статыстычны заробак склаў 450 рублёў. А вось на іншых напрамках перамога заўсёды не на баку беларусаў.

У Расеі сярэдні заробак у красавіку падняўся да 1000 умоўных беларукіх рублёў, у Літве — да 1710, у Латвіі — да 1850. Найбольш з суседзяў зараблялі, паводле дасьледчыкаў, у Польшчы, дзе сярэдні заробак склаў ажно 2240 рублёў, што амаль у 4 разы больш за беларускія сярэднія заробкі.

Як Лукашэнка абяцаў заробкі «па 500»

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году абяцаў выбарцам, што ў 2018 годзе сярэдні заробак у Беларусі складзе 1 тысячу даляраў. Між тым пасьля 2011 года сярэдні заробак стаў імкліва падаць, панізіўся да 350 даляраў у 2016 годзе і дагэтуль не падняўся да ўзроўню 2010 году з умоўнымі 500 далярамі.
вось нешта такое знайшоў, больш-менш цікавае і карыснае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG