Прадпрымальнік В.Крываль трымае галадоўку пратэсту

Ва Ўзьдзе трымае галадоўку пратэсту прадпрымальнік Віктар Крываль – 18-га лютага яго асудзілі на 15 сутак арышту, прызнаўшы вінаватым у распаўсюджваньні лістовак з інфармацыяй аб мітынгу прадпрымальнікаў.

Пра галадоўку Віктара Крываля нашаму радыё паведаміў палітык Вячаслаў Сіўчык. Віктар Крываль пратэстуе супраць незаконнага, як ён лічыць, прысуду, а таксама дамагаецца паляпшэньня умоваў утрыманьня.

“З 16-га лютага Крываля трымаюць у мясцовым пастарунку, дзе ўмовы горшыя за турму на Акрэсьціна 1990-х гадоў”, – паведаміў Вячаслаў Сіўчык.