“Прашу ўлады не прымушаць нас рабіць з пахаваньня палітычную акцыю”

"Я зьвяртаюся да вышэйшага кіраўніцтва з просьбай не напружваць сітуацыю, а даць магчымасьць правесьці пахаваньне спакойна без палітычных акцыяў”, — заявіў А.Казулін “Свабодзе”.

Сваякі Ірыны Казулінай просяць даць месца для пахаваньня на Ўсходніх альбо на Кальварыйскіх могілках.

“Улады не пагаджаюцца на ніводзін з варыянтаў”, — кажа А.Казулін.

“Людзі высокага рангу, на якіх мы выходзілі, спрабавалі нешта зрабіць. Але зараз зь імі мы нават больш ня можам зьвязацца”, — патлумачыў палітык.

Аляксандар Казулін таксама паведаміў, што ўсе астатнія арганізацыйныя пытаньні пахаваньня фактычна вырашаныя.

За час, пакуль А.Казулін знаходзіцца на волі, ён наведаў у Дзяржынску (Койданава) бацькоў Ірыны Казулінай і сустрэўся са сваёю маці.