Эўразьвяз патрабуе вызваленьня Аляксандра Казуліна

Ад імя Эўрапейскага Зьвязу цяперашні яго старшыня Славенія выказала спачуваньне палітвязьню, былому кандыдату на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандру Казуліну і ягоным дочкам у сувязі са сьмерцю Ірыны Казулінай

Адначасна ў адмысловай дэклярацыі Эўрапейскі Зьвяз заклікае беларускія ўлады безумоўнага вызваленьня з турмы Аляксандра Казуліна. У дакумэнце падкрэсьліваецца, што вызваленьне ўсіх палітвязьняў Эўразьвяз разглядаў бы як канкрэтны крок Беларусі да агульнага з Эўропай разуменьня каштоўнасьцяў дэмакратыі, правоў чалавека і прававых нормаў.