С.Луканін: Канстытуцыйны суд праігнараваў вернікаў

1 сакавіка царква “Новае жыцьцё” атрымала адказ Канстытуцыйнага суду на зварот 50 тысячаў беларускіх вернікаў з прапановай унесьці зьмены ў рэлігійнае заканадаўства, паведамляе БелаПАН.

У адказе тлумачыцца, што грамадзяне павінны зьвярнуцца да ўраду альбо прэзыдэнта, каб тыя вынесьлі на разгляд Канстытуцыйнага суду адпаведныя прапановы ў сувязі са зваротам грамадзянаў.

Каардынатар кампаніі ў абарону права на свабоду сумленьня Сяргей Луканін сказаў, што Канстытуцыйны суд у адпаведнасьці з заканадаўствам мае права прадстаўляць прэзыдэнту і найвышэйшым дзяржаўным органам краіны прапановы аб неабходнасьці зьменаў у заканадаўстве.

“Аднак Канстытуцыйны суд праігнараваў ініцыятыву суайчыньнікаў, маючы законную магчымасьць пайсьці ім насустрач і ўпершыню ў гісторыі Беларусі стварыць прэцэдэнт нарматворчага дыялёгу між кампэтэнтнымі дзяржаўнымі органамі і грамадзтвам”, лічыць С.Луканін.