Амбасада ЗША абвясьціла фотаконкурс

Фотаконкурс будзе прысьвечаны Міжнароднаму дню Зямлі. Гэтае сьвята будзе адзначацца 22 красавіка 2008 году

У афіцыйным паведамленьні амбасады адзначаецца, што “Дзень Зямлі" закліканы аб’яднаць людзей плянэты ў справе абароны навакольнага асяродзьдзя. Усясьветная акцыя дня Зямлі пачалася ў ЗША 22 красавіка 1970 году. Традыцыйна ў гэты дзень усе жадаючыя ўдзельнічаюць у добраўпарадкаваньні і азеляненьні сваіх двароў ды вуліц, а таксама ў розных мерапрыемствах, што скіраваныя на прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемаў навакольнага асяродзьдзя”.

Беларускім фотааматарам прапануецца праз свае здымкі паказаць прыгажосьць і крохкасьць навакольнага асяродзьдзя.

Выстава лепшых здымкаў адбудзецца ў трэцяй дэкадзе красавіка ў адной з менскіх галерэяў.