За пікет у падтрымку Тыбэту -- 15 сутак арышту

Актывіста моладзевага руху “Джынс за свабоду” Паўла Кур’яновіча суд Савецкага раёну Менску арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у пікеце насупраць амбасады Кітая.

Удзельнікі акцыі патрабавалі свабоды Тыбэту. Паплечнікі Паўла лічаць, што жорсткі прысуд — яшчэ й прэвэнтыўны захад дзеля таго, каб ізаляваць актывіста напярэдадні масавай вулічнай акцыі 25 сакавіка.