ЗША патрабуюць вызваліць Э.Зэльцэра

Эмануіл Зэльцэр

ЗША “глыбока заклапочаныя станам здароўя амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, якога затрымалі ў Беларусі”, - гаворыцца ў заяве Дзяржаўнага дэпартамэнту.

“У часе другога візыту 25 красавіка прадстаўнік консульства зафіксаваў сур’ёзнае пагаршэньне здароўя Э.Зэльцэра, які не атрымлівае неабходных штодзённа лекаў”, - гаворыцца ў заяве.

Эмануіла Зэльцэра затрымалі 12 сакавіка 2008 г. у аэрапорце “Менск-2”.

Э.Зэльцэр – экспэрт у пытаньнях арганізаванай злачыннасьці і адмываньня грошай.