Пачаўся беларуска-літоўскі эканамічны форум

За першыя 4 месяцы году таваразварот паміж Беларусьсю і Літвой параўнальна з мінулым годам узрос на траціну. Гэтую лічбу назваў журналістам амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімер Дражын перад адкрыцьцём у Менску 4-га беларуска-літоўскага эканамічнага форуму.

Дражын паведаміў, што на літоўскім рынку па-ранейшаму карыстаюцца папулярнасьцю трактары Беларусь, аўтамабілі МАЗ, апошнім часам літоўцы з задавальненьнем купляюць беларускую мэблю. Журналісты спыталі ў Дражына, ці паўплываюць на гандлёвыя дачыненьні паміж дзьвюма краінамі санкцыі, якія ўвялі ЗША супраць Беларусі. На гэта Дражын адказаў: “Я папрасіў бы вас гэтыя пытаньні сёньня не зьвязваць. ЗША гэта адно, Літва – гэта іншае. У нас з Літвой ідзе двухбаковы стваральны працэс”