На зьмену “жывым шчытам” прыйдуць ангельскія сеткі

ДАІ плянуе набыць адмысловыя сеткі для таго, каб спыняць машыны, якія перасьледуюць патрульныя машыны інспэкцыі.

“Разглядаюцца варыянты закупкі адмысловых сетак ангельскай вытворчасьці”,-- паведамілі Інтэрфаксу ў ДАІ. “Сеткі раскатваюцца на дарозе перад машынай, якую перасьледуюць. Сетка намотваецца на колы, у выніку чаго зьніжаецца хуткасьць”.

Прадстаўнікі ДАІ заявілі, што “пытаньне пра набыцьцё новых спэцсродкаў паўстала ў сувязі з ДТП на трасе “Менск-Мікашэвічы”.

2 сакавіка 2008 году, каб затрымаць п’янага кіроўцу Рамана Менцюка, які рухаўся на хуткасьці 160 кілямэтраў на гадзіну, супрацоўнікі ДАІ выкарысталі прыватныя аўтамабілі, у якіх знаходзіліся пасажыры. Інцыдэнт атрымаў назоў “жывы шчыт”.

У адносінах двух супрацоўнікаў ДАІ завялі крымінальную справу, якую ўжо перадалі ў суд. Пацярпелыя кіроўцы і пасажыра падалі грамадзянскі пазоў да супрацоўнікаў ДАІ на суму 50 мільёнаў рублёў.

Мянцюк дагэтуль знаходзіцца ў вышуку.