Міліцыянты шукаюць Бандарэнку

Каардынатар Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка паведаміў, што да яго на кватэру прыходзілі людзі ў цывільным.

Дома была жонка і яна адмовілася адчыніць дзьверы. Таксама дахаты патэлефанавалі міліцыянты і пыталіся, дзе знаходзіцца спадар Бандарэнка.