Ліда: ператрус на кватэры В.Бароўскага

Супрацоўнікі КДБ і міліцыі апячаталі кватэру лідзкага актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Вадзіма Бароўскага.
Спачатку хлопца запрасілі ў КДБ на допыт у крымінальнай справе па выбуху 4 ліпеня. А пасьля допыту прывезьлі на кватэру і пачалі ператрус.

Вадзім папрасіў міліцыянтаў, каб яны прад’явілі яму ордэр. Ён заявіў, што падасьць скаргу ў пракуратуру на іх незаконныя дзеяньні. Міліцыянты пасьля гэтага апячаталі кватэру Вадзіма і забралі яго з сабой у міліцыю.