А 15 гадзіне на волю выйшаў Міраслаў Лазоўскі

Яго затрымалі 7 ліпеня, але сьледчы ў пастанове напісаў 8 ліпеня як дзень афіцыйнага адліку тэрміну затрыманьня. На кватэры Лазоўскага зрабілі ператрус, пасьля чаго ён трапіў у сьледчы ізалятар.

Сёньня Лазоўскага адвезьлі ў Сьледчае ўпраўленьне папярэдняга расьсьледаваньня, што на вуліцы Сапёраў. Міраслава дапыталі, і ён паведаміў нашаму карэспандэнта, што на яго думку, яго больш ня будуць выклікаць па гэтай справе. Лазоўскі сказаў, што ўмовы ўтрыманьня былі больш-менш прымальнымі. Сваё затрыманьне ён зьвязвае з тым, што сьледчыя кіраваліся ягонай папярэдняй палітычнай дзейнасьцю – сяброўствам у “Белым легіёне”.

Як толькі Міраслаў выйшаў на волю, на допыт выклікалі ягоную жонку Ніну Шыдлоўскую. Пасьля нядоўгай размовы яе таксама адпусьцілі