Ператрус у штаб-кватэры Маладога Фронту

Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і міліцыі увечары 21 ліпеня ўварваліся ў менскую штаб-кватэру незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт, як толькі скончылася паседжаньне ўправы гэтай арганізацыі. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка.
Некаторым актывістам удалося сысьці, а некалькі чалавек засталіся ў офісе. Супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны вынесьлі з офісу больш за паўтара дзясятка пакункаў зь літаратурай, улёткамі, носьбітамі інфармацыі, праверылі ўсе кампутары і забралі некаторыя сыстэмныя блёкі.

Па сканчэньні ператрусу супрацоўнікі КГБ запатрабавалі каб Наста Палажанка і двое яе паплечнікаў паехалі зь імі.