У выбуху падазраюць і пастара?

Супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус у доме пастара пазбаўленай рэгістрацыі рэлігійнай суполкі пратэстантаў Эрнэста Сабілы ў Асіповічах.

Яны забралі на праверку кампутар пастара.

Сьледчыя дзейнічалі ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасьля выбуху бомбы падчас сьвяточнага канцэрту 4 ліпеня ў Менску.

За кратамі асіповіцкага ізалятара трымаюць актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Арцёма Дубскага. Яго дапыталі і арыштавалі як падазронага ў справе выбуху. Сёньня ўвечары скончыцца трохсутачны тэрмін затрыманьня.