100 тысяч уцекачоў

Агенцтва ААН у пытаньнях уцекачоў паведаміла, што у выніку цяперашняга канфлікту вакол Паўднёвай Асэтыі каля 100 тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Паводле прадстаўнікоў ААН, гэтая лічба грунтуецца на інфармацыі з грузінскага і расейскага ўрадаў. Як вынікае з гэтай інфармацыі, каля 30 тысяч чалавек пакінулі Паўднёвую Асэтыю і цяпер знаходзяцца ў Паўночнай Асэтыі, якая зьяўляецца часткай Расейскай Фэдэрацыі. Яшчэ каля 12 тысяч уцекачоў застаюцца ў самой Паўднёвай Асэтыі. Каля 56 тысяч чалавек пакінулі раёны вакол гораду Горы у Грузіі.

У панядзелак Агенцтва ААН у пытаньнях уцекачоў выдаткавала 2 мільёны даляраў на дапамогу людзям, якія страцілі жытло ў выніку цяперашняга канфлікту.