У беларусаў — два алімпійскія мэдалі

У спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе Міхаіл Сямёнаў (катэгорыя да 66 кг) здабыў бронзавы мэдаль, выйграўшы ў паядынку за трэцяе месца ў суперніка з Казахстану Дархана Баяхмэтава. Сямёнаў прынёс зборнай Беларусі другі мэдаль Гульняў у Пэкіне.
Саступіўшы ў чвэрцьфінале французу Стыву Гено, наш суайчыньнік атрымаў права паспрачацца за мэдаль празь сіта суцяшальных двубояў. Адолеўшы ў першым зь іх кубінца Алана Мільяна, 23-гадовы беларус затым сустрэўся з Баяхмэтавым і выйграў у трох пэрыядах — 1:0, 0:1, 1:1 — дзякуючы апошняму тэхнічнаму дзеяньню.

Другі наш суайчыньнік, Алег Міхаловіч (да 74 кг), у паядынку за трэцяе месца прайграў баўгарыну Явару Янакіеву.