Сяргея Салаша затрымалі

У дадзены момант актывіст дэмакратычнага руху дае тлумачэньні ў міліцыі.

С.Салаш паведаміў, што супраць яго спрабуюць распачаць крымінальную справу на падставе звароту ў міліцыю намесьніцы старшыні Барысаўскага гарвыканкаму і старшыні акруговай выбарчай камісіі.

Пакуль невядома, што стала падставай для звароту чыноўніц у міліцыю. Сяргей Салаша кажа, што яго вінавацяць у паклёпе.