На 12 гадзін прагаласавала 39,2% выбарцаў

Паводле ЦВК, яўка выбарцаў на 12 гадзін склала амаль 40 працэнтаў (з улікам 26% грамадзян, якія галасавалі датэрмінова).

На Берасьцейшчыне да поўдня прагаласавала 36% выбарцаў, у Віцебскай вобласьці -- 47,5, Гомельскай -- 41,6, Гарадзенскай -- 37,3, Менскай і Магілёўскай – па 40,2, у Менску – 33,2 працэнта выбарцаў.