“Рэпартэры бяз межаў”: аніякага ўдасканаленьня

Міжнародная праваабарончая арганізацыя “Рэпартэры бяз межаў” выказала незадаволенасьць узроўнем асьвятленьня парлямэнцкіх выбараў ў Беларусі мясцовымі СМІ.
“Мы шкадуем, што не было аніякага ўдасканаленьня ў асьвятленьні выбарчай кампаніі ў заканадаўчы орган, бо гэта было шанцам для Беларусі ў справе нармалізацыі яе стасункаў зь міжнароднай супольнасьцю”, - гаворыцца ў заяве арганізацыі.