Сідорскі едзе ў Эўразьвяз

Прэсавая служба кіраўніка беларускага ўраду паведамляе, што 12 лістапада “па запрашэньні латвійскага боку адбудзецца рабочы візыт у Рыгу прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага”.

Як паведамляе Інтэрфакс, Сяргей Сідорскі і прэм'ер-міністар Латвіі Іварс Годманіс прымуць удзел у цырымоніі адкрыцьця Нацыянальнай выставы Беларусі ў Латвіі “Беларусь-Экспа 2008”.

У рамка візыту заплянаваныя перамовы кіраўнікоў урадаў дзьвюх краінаў сам на сам і ў пашыраным складзе, падпісаньне шэрагу беларуска-латвійскіх міжведамасных пагадненьняў.

Гэта першы за апошнія гады візыт кіраўніка беларускага ўраду ў краіну Эўразьвязу.