У Мартынава і Эўразьвязу намеры сыходзяцца

Хавіер Саляна і Сяргей Мартынаў падчас сустрэчы на саміце ЭЗ у Люксембургу

Беларусь пазытыўна ставіцца да палітыкі Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу.

Пра гэта заявіў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, перадае Інтэрфакс.

“Мы падалі свае прапановы і яны, на нашу думку, улічваюцца”, — адзначыў С.Мартынаў. Пры гэтым ён заўважыў, што канчатковага рашэньня Эўракамісія пакуль не прыняла.