Грып спыніў навучаньне ў школах

Навучальны працэс прыпынены ў 68 школах у 22 раёнах Беларусі ў сувязі эпідэміяй грыпу і прастуды.

Найбольш пацярпела Берасьцейшчына – там зачынены на карантын 27 школаў, паведамляе БелТА. Самыя загартаваныя вучні – у Менскай і Магілёўскай абласьцях. У Менскай зачыненыя толькі тры школы ў Пухавіцкім і Мядзельскім раёнах, а ў Магілёўскай школьнікі не наведваюць заняткі ў адной школе Мсьціслаўскага раёну