Магілёўскі рэвізор браў хабар

Галоўны рэвізор-кантралёр КРУ Мінфіна па Магілёўскай вобласьці затрыманы пры атрыманьні хабару.

Паводле агенцтва "Інтэрфакс", 48-гадоваму рэвізору перадавалі 1500 даляраў за прыхоўваньне парушэньняў адной зь менскіх арганізацыяў, якую ён правяраў.

Кантралёр двойчы патрабаваў грошы ад дырэктара арганізацыі. Адзін раз ён атрымаў тысячу даляраў, а праз некалькі месяцаў запатрабаваў яшчэ паўтары тысячы.