Мужчынам у Мастах адаб'юць пальчыкі

Мужчынская частка насельніцтва Мастоў масава атрымала позвы з патрабаваннем зьявіцца ў Мастоўскі РАУС для праходжаньня дактыласкапіі.

У позьве таксама гаворыцца, што калі нехта без прычыны ня зьвіцца, яго могуць даставіць пад прымусам. Дарэчы, позва дасланая з запасам папярэдне, паколькі дата праходжаньня дактыласкапіі пазначана на 10 сакавіка.

Нагадаю, што напрыканцы мінулага года падобная працэдура мела месца на прадпрыемстве “Мастоўдрэў”, пасьля чаго да начальніка міліцыі з запытам зьвярнуўся дэпутат мясцовага Савета Зьміцер Кухлей.

Тады начальнік Мастоўскага РАУС, В.Алесюк, адказаў, што дадзеная працэдура праходзіць у межах рассьледаваньня крымінальнай справы, носіць дабраахвотны характар і грамадзянін можа ад яе адмовіцца.